Школьны герб складаецца з некалькіх сімвалаў
Сонца - сімвал жыццёвай энергіі, прыгажосці, гармоніі. Гэта цяпло. Гэта жыццё. Праменьчыкі сонца - гэта мы, сагрэтыя цяплом, жывём у прыгажосці і гармоніі.
Адкрытая кніга- сімвалізуе працу вучняў; тое, што ім неабходна будзе вывучыць асновы ўсіх навук і ўпісаць сваё імя ў гісторыю школы.
Круглая форма — першасны сімвал адзінства і бясконцасці; як геаметрычная форма, якая не мае вуглоў і канцоў, сімвалізуе адсутнасць цяжкасцей і перашкод.
Аловак, пяро, кісць - творчы пачатак. Гэтыя прадметы з’яўляюцца працягам рукі, рукою кіруе розум, а сочыць за ёю вока.
Зялёная галінка – сімвал маладосці, поспеху, шматлікіх творчых перамог.
Зямны шар - сімвал імкнення да ведаў і паспяховага навучання.
Каляровыя сімвалы
Чырвоны - сімвал шчасця, радасці, дзяцінства.
Жоўты – сімвал жыццёвай энергіі, цеплыні.
Зялёны – сімвал веры і надзеі ў заўтрашні дзень.
Школьны сцяг
Школьны сцяг - прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальных каляровых палос: верхняй чырвонага колеру ў 2/3 і ніжняй – жоўтага колеру ў 1/3. Уздоўж дрэўка вертыкальна размешчаны арнамент зялёнага колеру на белым полі.
Адносіны даўжыні сцяга да яго шырыні – 1:2.
Гімн
УА «Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г.п. Зэльва»
У школе трэцяй мы дружна жывём,
Кожны дзень да ведаў ідзём,
Як адна вялікая сям’я:
Мая школа, настаўнік і я.
Шляхоў у будучыню многа,
Але адна – да школьнага парога.
Па ёй ідзе вялікая сям’я:
Мая школа, настаўнік і я.
Шмат гадоў нам побач ісці.
Веды, дружбу жадаем знайсці.
Мы – адна вялікая сям’я:
Мая школа, настаўнік і я.
Багаж ведаў нясём за плячыма.
Разам здзейсніць усё нам магчыма.
Мы - адна вялікая сям’я:
Мая школа, настаўнік і я.